Беларусы прапанавалі польскім інвестарам ствараць сумесныя прадпрыемствы



Беларусь прапаноўвае польскаму бізнесу ствараць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці і перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у Менску падчас перамоваў з польскімі бізнесоўцамі. Паводле эканамічнага аглядальніка Аляксандра Сінкевіча, гэтая супраца з польскім бізнесам ў харчовай галіне пачалася ўжо даўно, але апошнім часам, у сувязі з падзеямі ва Украіне, надзвычай актывізавался.

– Дарэчы і так польскіх інвестыцый было даволі шмат і літоўскіх. Будуць безумоўна паступаць і тэхналогіі, і грошы ў тое, каб Беларусь стала поўнавартасным перапрацоўчым цэхам для сыравіны, якая будзе паступць ад бліжэйшых суседзяў – з Прыбалтыкі і з Польшчы.

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінсельгасхарча, канцэрна „Белдзяржхарчпрам”, больш як 30 перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама больш як 10 польскіх садаводчых кампаній. Беларусы прапанавалі польскім інвестарам ствараць сумесныя прадпрыемствы або купляць беларускія.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя