Беларусы працягваюць скардзіцца на заблакаваныя ўкраінскія карткі
Беларусы працягваюць скардзіцца на заблакаванасць сваіх украінскіх картак. І хоць праблема паступова вырашаецца, аднак пэўныя складанасці яшчэ застаюцца.
„Тым, каму гэтыя карткі насамрэч патрэбныя, могуць задаволіць свой запыт і разблакаваць картку”, – перакананая беларуская актывістка, валанцёр Алена.
– У мяне ва Украіне картка разблакаваная, разблакавала яе Украіна – гэта Нацбанк, гэта СБУ. Поўнасцю абсалютна рабочая схема, калі беларус піша ліст у Нацбанк, калі яго правяраюць, калі Украіна разумее навошта патрэбны гэты рахунак у банку. Калі ў цябе ёсць падставы, каб уязджаць ва Украіну, выязджаць, то табе і картка ўкраінская патрэбная. У мяне яна разблакаваная з траўня месяца і я нармальна карыстаюся рахункам.
„Украінцы насамрэч цэняць дапамогу. Таму валанцёрам і ўсім неабыякавым яны гатовыя ісці насустрач”, – кажа Алена.
Беларускае Радыё Рацыя