Беларусы працягваюць забіраць грошы з банкаў
Беларусы працягваюць забіраць грошы як з рублёвых, так і з валютных дэпазітаў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацбанка аб шырокай грашовай масе па стане на першага лістапада.
У параўнанні з пачаткам года аб’ём рублёвых дэпазітаў фізічных асоб скараціўся на 589 мільёнаў рублёў, валютных — амаль на 1,5 мільярда даляраў. На 1 лістапада агульная сума рублёвых дэпазітаў фізічных асоб склала 4 мільярды 542 мільёна рублёў. У параўнанні з папярэднім месяцам гэтая сума скарацілася на 34 мільёна рублёў. На валютных дэпазітах фізічных асоб, паводле звестак на 1 лістапада, было 4 мільярды 740,5 мільёнаў даляраў. У параўнанні з папярэднім месяцам іх агульная сума паменшылася на 103 мільёны.
Беларускае Радыё Рацыя
