Беларусы праз смартфон змогуць праверыць, ці легальны тавар ім прадаюць
У Беларусі распрацавалі мабільную праграму „Электронны знак”.
Яна можа распазнаваць лічбавы код маркіроўкі Data Matrix, нанесены на тавар, і дапамагае вызначыць сапраўднасць тавару. Як падкрэслівае БЕЛТА, праграма распрацаваная з удзелам Міністэрства па падатках і зборах. Праграму можна будзе спампаваць бясплатна.
Таксама праграма дапаможа выявіць, ці прамаркіраваны тавар законна набытымі сродкамі ідэнтыфікацыі. Вынікі праверкі будуць паказвацца на экране ў пэўнай колеравай гаме з тэкстам. Статусы з чырвоным колерам указваюць на кантрафактныя тавары. У МПЗ кажуць, што праз іх праграму можна будзе даслаць скаргу на парушэнні