Беларусы рыхтуюцца да цяжкага эканамічнага года



Эканамісты прагназуюць, што гэты год для беларускай эканомікі будзе складаным. Крызіс у Расеі і фактычная дэвальвацыя беларускага рубля паўплывалі на тое, што беларусы не надта аптымістычна глядзяць у будучыню:

– Я думаю будзе стабільна, бацька наш не дасць. Не ведаю, ён неяк выкруціцца, ён заўсёды выкручваўся.

– Ой не, гэта дакладна не, паляпшэння дакладна не будзе. Заробкі ж усё роўна падаюць у людзей, а цэны ўсё роўна растуць. Калі з такім курсам узяць, то я атрымліваю 200 даляраў, працую ў начныя змены на хімічным прадпрыемстве.

– Цяжкасцяў чакаць эканамічных і рыхтавацца да гэтага. Я таксама думаю, што гэта будзе цяжкі год. Цяжкі будзе менавіта ў эканамічным плане, ён будзе вельмі цяжкі – і цэны і курсы.

– Ужо ўсё адно нам, прызвычаіліся за столькі гадоў, што ўвесь час усё мяняецца, ужо шукаеш у нейкіх іншых каштоўнасцях плюсы – гэта ўсё ж такі менталітэт. Усе жывыя здаровыя, дзякуй Богу! А што думаць дрэнна, будзе дык будзе, будзе горш напэўна ўсё ж такі.

Пра тое, чаго чакаюць для краіны і для сябе ў 2015 годзе гарадзенцы, распытваў карэспандэнт БелаПАН.