Беларусы сталі адчуваць сябе бяднейшымі



Узровень дабрабыту насельніцтва за апошнія тры гады знізіўся, беларусы сталі адчуваць сябе бяднейшымі — такія вынікі апытання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.

Грошы

Апытанне, прысвечанае ацэнцы і аналізу фінансавай дасведчанасці насельніцтва, праводзілася ў першым квартале 2016 года, яго ўдзельнікамі сталі 1.500 чалавек. Падчас даследавання ім прапанавалі ў тым ліку ацаніць узровень свайго дабрабыту.

„Пры супастаўленні самаацэнак ўзроўню дабрабыту рэспандэнтаў, а таксама рэальнага ўзроўню іх даходу, атрыманых паводле вынікаў даследаванняў 2013 і 2016 гадоў, відаць, што за апошнія тры гады адбылося зніжэнне па абодвух паказчыках, гэта значыць матэрыяльнае становішча насельніцтва пагоршылася, што, натуральна, прывяло да таго, што беларусы сталі адчуваць сябе больш „беднымі”, — адзначаюць спецыялісты Інстытута сацыялогіі НАНБ у выніковай справаздачы.Беларусы ў цэлым невысока ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча. „Амаль 60% апытаных назвалі яго здавальняючым. Прыкладна кожны чацвёрты рэспандэнт лічыць яго дрэнным або вельмі дрэнным. Доля рэспандэнтаў, якія ахарактарызавалі сваё матэрыяльнае становішча як добрае і вельмі добрае, склала ўсяго 9,4% ад агульнай колькасці беларусаў — удзельнікаў даследавання”, — гаворыцца ў справаздачы.Амаль палова апытаных адзначылі, што ў іх сем’ях хапае сродкаў на харчаванне і вопратку, але пры гэтым узнікаюць цяжкасці з купляй тавараў працяглага карыстання. „Не адчувае цяжкасцяў з набыццём тавараў працяглага карыстання прыкладна кожная дзясятая сям’я, але вельмі дарагія пакупкі для яе з’яўляюцца праблемай. Крыху больш за 8% апытаных сутыкаюцца з праблемай недахопу сродкаў нават на харчаванне; матэрыяльнае становішча гэтых сем’яў можна назваць крызісным”, — канстатуюць аўтары даследавання.Варта адзначыць, што за апошнія тры гады доля рэспандэнтаў, якія гавораць пра недахоп сродкаў на харчаванне, павялічылася. Калі ў 2013 годзе пра гэта казалі 4,8% апытаных, то ў 2016-м — 8,2%.

Доля тых, хто можа дазволіць сабе дарагія рэчы і не адчувае фінансавых цяжкасцяў пры набыцці тавараў працяглага карыстання, істотна скарацілася — з 18,5% у 2013 годзе да 10,7% у 2016-м.

belapan.by