Беларусы сталі менш ездзіць у Літву па пакупкі
Найбольш гэта адчулі літоўскія прадаўцы адзення, а таксама курортны бізнес, піша DELFI.
Напрыклад, у кампаніі Балтыка Летува – адзначаюць, што летась агульная плынь пакупнікоў з краінаў, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, знізілася на 23%. Пры гэтым колькасць беларускіх пакупнікоў скарацілася на 18, а расейскіх – на 44%.
Найбольш значнае скарачэнне зафіксавалі ў пачатку мінулага года, а таксама ў снежні.
Скарачэнне плыні пакупнікоў з-за ўсходняй мяжы адзначаюць таксама прадаўцы ў Польшчы.
