Беларусы сталі радзей наведваць Кавалерыйскі рынак у Беластоку
Беларусы сталі радзей наведваць Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Такую тэндэнцыю заўважаюць гандляры, якія працуюць там. Рынак быў вельмі папулярным месцам для шопінг-турызму з Беларусі.
Пра мажлівыя прычынах зніжэння колькасці пакупнікоў, кажа адна з прадавачак рынку:
– Уплываюць два чыннікі. Першы: вырас курс даляру і ў Польшчы і Беларусі. Другі: Україна. А таксама – абвастрэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.
“Стары рынак Беластоку” і “Рэчавы рынак “Гетман” па вуліцы Кавалерыйскай, разам утвараюць буйнешы базар паўночна-усходняй Польшчы. На ім можна знайсці: адзенне, абутак, бытавую тэхніку, ювелірныя вырабы і іншае.
Беларускае Радыё Рацыя