Беларусы стварылі запазычанасць па камунальных плацяжах
На 1 студзеня не аплачана больш за 400 тысяч квітанцый на аплату камунальных паслуг, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
«У цэлым плацежная дысцыпліна ў грамадзян краіны на высокім узроўні, вялікіх, сур’ёзных праблем па неаплаце жыллёва-камунальных паслуг насельніцтвам не маем», – заявіў Хмель у праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1». Паводле яго слоў, у краіне 4,2 асабовых рахункаў. «У апошнія месяцы колькасць пратэрмінаваных рахункаў даходзіла да 490 тысяч. 70% з іх з запазычанасцю не больш за тры месяцы», – заявіў міністр. Паводле яго слоў, у спіс неплацельшчыкаў трапляюць і тыя, хто забыўся заплаціць да 25-га чысла кожнага месяца або недаплаціў 1-2 рубля.
Ён таксама растлумачыў павелічэнне сум да аплаты ў студзені: „Рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ўсталёўваецца зыходзячы з тыпавой двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м з трыма жыхарамі. Гэты рост не павінен перавышаць 5 даляраў у эквіваленце. Але не толькі велічыня тарыфу на пэўныя жыллёва-камунальныя паслугі ўплывае на жыроўку. У студзені ў параўнанні са снежнем было нашмат халадней, спажыванне цеплавой энергіі павялічылася на 30-40% у залежнасці ад жылога дома і ад рэгіёна, дзе ён знаходзіцца ».
Беларускае Радыё Рацыя