Беларусы трацяць на харчы амаль 42% заробку
Беларусы трацяць на харчы амаль 42% заробку, на набыццё нехарчовых тавараў – 35%, на аплату паслуг – каля 20%.
Афіцыйныя статыстыкі ацанілі ўзровень жыцця хатніх гаспадарак у студзені-верасні. У сярэднім кожная гаспадарка за гэты час выдаткоўвала 7 мільёнаў 800 тысяч рублёў у месяц.
„Наша Ніва” падае лічбы для параўнання: ў ЗША жыхары трацяць на харчы ўсяго 7-8% ад свайго прыбытку. У краінах Еўразвяза гэты паказнік складае 13-15%, у Расеі да падзення рубля – 29-32%.