Беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з фішынгам
Сёлета беларусы масава сутыкнуліся з такой з’яваю, як фішынг. Гэта стварэнне махлярамі падстаўных сайтаў інтэрнэт-крамаў, банкаў і пошты, з мэтаю атрымання інфармацыі пра дадзеныя банкаўскіх картак, рахункаў. За апошні месяц ахвярамі фішынгу стала каля 100 жыхароў краіны.
Юрыст Таварыства па абароне правоў спажыўцоў Аляксей Карагін распавёў, як магчыма выявіць падстаўны сайт:
– Людзі заходзяць на гэтыя сайты, купляюць тавары, думаючы, што гэта сайт вядомага брэнду. Аднак варта звярнуць увагу на адрасны радок, як правіла, ён падобны да арыгінальнага, але мае адрозненні. Як толькі прыйшло разуменне таго, што вы трапілі на вудачку да махляроў, неабходна неадкладна напісаць адпаведную заяву.
На думку суразмоўцы, вельмі моцным стымулам, каб не трапіць у пастку інтэрнэт-махляроў, павінна быць разуменне, што большасць віртуальных злачынстваў застаецца не раскрытымі.
Беларускае Радыё Рацыя