Беларусы ўсё часцей знаходзяць працу за мяжой
Колькасць тых, хто з’язджае на заробкі за мяжу, рэзка вырасла ў Беларусі. Пра гэта сведчаць апошнія статыстычныя дадзеныя. Толькі за першае паўгоддзе ў іншых краінах працаўладкавалася амаль шэсць тысяч беларусаў. Берасцейскі праваабаронца Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей адзначыў, што адток працоўнай сілы стаў тэндэнцыяй:
– За апошні час, як паказваюць статыстычныя дадзеныя, колькасць асобаў, зарэгістраваных як беспрацоўныя, зменшылася. Адначасова такі паказчык як колькасць асобаў, звольненых і прынятых на працу, таксама мае пазітыўны статус, то бок больш людзей прымаецца на працу.
Сярод самых папулярных краін, куды з’язджаюць беларусы, апынуліся Расея, Польшча, Літва, ЗША, Нямеччына, Чэхія, Фінляндыя, Кітай, Катар і Карэя.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце