Беларусы вяртаюцца ў Польшчу на працу



Беларусы актыўней пачынаюць вяртацца ў Польшчу. Праходжанне 14-дзённага каранціна не стала перашкодай, паколькі большасць з іх чакаюць працоўныя месцы. Асноўная складанасць палягае ў пошуку транспарту для перасячэння беларуска-польскай мяжы, — распавяла беларуска, спадарыня Ангеліна:

– Гэта было 12 траўня. Граніца Казловічы – Берасце. Я перасякала мяжу з кіроўцам-міжнароднікам. Менавіта такім спосабам, бо білетаў на маршрут Берасце-Варшава не было ўвогуле. Маршрут гэты дзейнічаў кожны дзень у 12.30 з аўтавакзал. Білеты на яго ў бліжэйшы час толькі на 20-га траўня. Я вырашыла перасекчы мяжу, падсеўшы да кіроўцы-дальнабойшчыка.

Праходжанне двухтыднёвага каранціна ў Польшчы на дадзены момант адменена для студэнтаў, што вяртаюцца з Беларусі. Тыя, хто едзе з мэтай працы, мусяць ісці на самаізаляцыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ЕРА