Беларусы за паўгода купілі ў Літве 240 аб’ектаў нерухомасці
Беларусы за паўгода купілі ў Літве 240 аб’ектаў нерухомасці. Сярод іх — 88 кватэр і жылых дамоў, піша LRT.
З кожным годам беларусы ўсё больш актыўна дзейнічаюць на літоўскім рынку нерухомасці. Калі ў 2018 годзе яны набылі 270 аб’ектаў, то летась — амаль у два разы больш. Падобная сітуацыя і сярод грамадзян Расеі.
Прычыны падобнай статыстыкі — пагаршэнне сітуацыі ў гэтых краінах, з-за чаго людзі пераязджаюць у Літву і перавозяць бізнэс.
У якасці прыкладу прыводзіцца кампанія Wargaming, якая летась набыла для работнікаў 76 кватэр у Вільні.