Беларусы забіраюць з банкаў валютныя дэпазіты



Дэпазіты беларусаў у нацыянальнай валюце выраслі на 145 млн рублёў. Але людзі аддаюць перавагу кароткатэрміновым укладам. Гаварыць жа пра вяртанне замежнай валюты ў бягучай сітуацыі не выпадае.

Пра гэта сведчыць статыстыка Нацыянальнага банка. У грашовым вымярэнні тэрміновыя валютныя дэпазіты насельніцтва ў студзені-сакавіку скараціліся больш чым на 200 млн даляраў. Стаўкі па валютных дэпазітах застаюцца на нізкім узроўні. Беларускія эканамісты мяркуюць, што з улікам ставак на рынку адтоку рублёвых дэпазітаў назірацца не будзе, але магчымы далейшы адток валютных укладаў.

У 2020 годзе на фоне палітычных падзей тэрміновыя валютныя дэпазіты ў банкаўскай сістэме скараціліся на чвэрць, тэрміновыя рублёвыя ўклады фізічных асоб — больш чым на 10%.

Беларускае Радыё Рацыя