«Белавія» плануе знізіць цэны на папулярныя летнія маршруты



«Белавія» плануе ў 2017 годзе знізіць цэны на перавозкі па папулярных летніх напрамках, паведаміў 7 лютага журналістам генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў, піша БелТА.

«Цяпер мы плануем летні расклад і спрабуем істотна знізіць цэны на папулярныя летнія маршруты — гэта, напрыклад, Турцыя, Балгарыя, Іспанія», — растлумачыў Анатоль Гусараў.

Фота kapital.kz