„Белавія” разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Менск-Херсон-Менск



„Белавія” разглядае магчымасць адкрыцця рэйса Менск-Херсон-Менск, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ „Авіякампанія „Белавія” Ігар Чаргінец.

Ён пацвердзіў, што некалькі дзён таму ў Менску прайшлі перагаворы з дэлегацыяй Міжнароднага аэрапорта Херсон, у час якіх абмяркоўвалася пытанне адкрыцця рэйса Менск-Херсон-Менск. „Пытанне адкрыцця такога рэйса абмяркоўваецца. Прапанова цікавая, але ўсё залежыць ад умоў, якія прадаставіць нам украінскі бок”, – адзначыў Ігар Чаргінец.

Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці беларускай авіякампаніі растлумачыў, што для ацэнкі эканамічнай мэтазгоднасці выканання рэгулярных палётаў паміж Менскам і Херсонам і разліку кошту рэйса і тарыфаў „Белавія” запытала інфармацыю па стаўках пошлін на наземнае і аэрапортавае абслугоўванне ў аэрапорце Херсон, а таксама магчымыя прэферэнцыі на гэтыя паслугі.

Авіякампанія „Белавія” – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Менск і ажыццяўляе з Менска рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін. Флот авіякампаніі налічвае 26 паветраных суднаў (пяць Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, сем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/-200).

belta.by