БелАЗ экспартаваў 96% сваёй прадукцыі
За студзень-лістапад 2017 году каля 96% прадукцыі ААТ „БелАЗ” пайшло на экспарт. Аб’ём адгрузкі павялічыўся на 89,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года.
Прадукцыя прадпрыемства пастаўлялася ў 28 краін свету, каля 96% рэалізавана на экспарт (тэмп росту склаў 188%). З пачатку года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага рост адбыўся па ўсіх рэгіёнах: Расея (182,1%), іншыя краіны СНД (215,5%), краіны далёкага замежжа (178,2%).
Аб’ём адгрузкі павялічыўся на 89,3%. Варта адзначыць, што паказчык сумарнай грузападымальнасці прададзеных кар’ерных самазвалаў вырас амаль у 2 разы – з 50,4 тыс. т да 92 тыс. т, паведаміла БЕЛТА.
Гэта павелічэнне ў вялікай ступені звязана з ростам адгрузкі самазвалаў менавіта вялікай грузападымальнасці: плюс 276 адзінак да студзеня-лістапада 2016 года. Лідзіруюць у аб’ёме адгрузкі з пачатку года кар’ерныя самазвалы базавага класа грузападымальнасці 110-130 т – 42,8%. На другім і трэцім месцах у гэтым спісе знаходзяцца 220-240-тонныя – 14,4% і 90-тонныя самазвалы – 13,2%.