БелАЗ павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад’ёмнасці ў далёкае замежжа



ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” павялічвае экспарт самазвалаў вялікай грузапад’ёмнасці на рынкі далёкага замежжа, паведамілі на прадпрыемстве.

Так, у сакавіку шэсць 220-тонных кар’ерных самазвалаў адпраўлена ў Сербію (кар’ер „БОР”), а сем 110-тоннікаў – у Манголію (з пачатку года ў гэту краіну адгружана 11 кар’ерных самазвалаў). 45-тонныя самазвалы серыі 7545 пастаўлены ў Польшчу, а серыі 7547 – у Польшчу і Манголію.

У агульным аб’ёме адгрузкі студзеня-сакавіка 2019 года лідзіруюць самазвалы грузапад’ёмнасцю 110-130 т, другую пазіцыю займаюць 220-240-тоннікі і замыкаюць тройку 45-тонныя машыны.

ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” (Жодзіна) – найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад’ёмнасці, а таксама іншага цяжкага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

belta.by