БелАЗ у 2019 годзе пашырыў лінейку выпускаемай тэхнікі
Беларускі аўтамабільны завод у студзені-верасні бягучага года пашырыў лінейку выпускаемай тэхнікі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заказчыка і з улікам мясцін здабычы карысных выкапняў, дзе машыны будуць працаваць.
На рынак выведзены новыя мадэлі і мадыфікацыі: самазвал БЕЛАЗ-75320 грузападымальнасцю 290 т, 90-тонныя БЕЛАЗ-7558С з электрапрыводам пераменнага току і БЕЛАЗ-7558В з сістэмай кіравання электрамеханічнай трансмісіяй, 180-тонны БЕЛАЗ-75182 з рухавіком Сummins, БЕЛАЗ-75440 грузападымальнасцю 32 т, цягач-буксіроўшчык БЕЛАЗ-74473 на базе кар’ернага самазвала БЕЛАЗ-75473.
Лідзіруючае месца ў агульным аб’ёме адгрузкі ў бягучым годзе займаюць 110-130-тонныя кар’ерныя самазвалы і 220-240-тоннікі – па 26 працэнтаў. Затым ідуць 90- і 55-60-тоннікі, на якія прыпадае па 12 працэнтаў. Сумарная доля машын гэтых класаў грузападымальнасці склала 76 працэнтаў. Пры гэтым самым прадаваемым стаў БЕЛАЗ-75306 грузападымальнасцю 220 т.
Сярэдняя грузападымальнасць з пачатку года склала 128 т (за аналагічны перыяд 2018 года – 119 т, а ў цэлым за мінулы год – 120 т). Гэта сведчыць аб тым, што горназдабыўны рынак імкнецца да павелічэння паказчыкаў эксплуатуемых кар’ерных самазвалаў.
ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” – буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.
belta.by