БелАЗ у I паўгоддзі павялічыў экспарт на 56,4%



ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынгу „БелАЗ-Холдынг” ў I паўгоддзі павялічыла экспарт на 56,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У студзені-чэрвені 2018 года прадпрыемства працягвала ўмацоўваць пазіцыі на рынках блізкага і далёкага замежжа, пашыраючы геаграфію экспарту, нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці, удасканальваючы якасць і надзейнасць тэхнікі. Паводле аператыўных даных, адгрузкі гатовай прадукцыі за першае паўгоддзе выраслі на 55,9% да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года, экспарт – на 56,4%. За дадзены перыяд на экспарт адгружана прадукцыі на суму больш як $ 500 млн.

З пачатку года прадукцыя пад маркай БелАЗ была пастаўлена ў 27 краін свету. У чэрвені новым рынкам для БелАЗа сталі Філіпіны, куды была пастаўлена партыя самазвалаў грузападымальнасцю 55 т. Рост адгрузак у краіны СНД (без уліку Расеі) у студзені-чэрвені – амаль у 3,5 разы, у Расею – на 43,8%.

Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года вырас на 77,7%.

ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынгу „БелАЗ-Холдынг” – найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, які ўжываецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.

belta.by