БелАЗ у студзені-траўні павялічыў экспарт амаль на 60 працэнтаў



ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” у студзені-траўні павялічыла экспарт на 58,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

На экспарт у студзені-траўні было рэалізавана 96 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства. Рост паставак у Расею вырас на 46,4 працэнта, у краіны СНД (без уліку Расеі) – у 3,3 раза. Вядучымі спажыўцамі беларускай кар’ернай тэхнікі сярод краін СНД сталі Расея, Узбекістан, Казахстан і Украіна. З пачатку года прадукцыя прадпрыемства была пастаўлена ў 26 краін свету, у тым ліку ў 18 краін далёкага замежжа. Упершыню была ажыццёўлена пастаўка ў Бангладэш.

„У траўні было рэалізавана 116 адзінак тэхнікі, што для прадпрыемства за апошнія 3,5 года з’яўляецца рэкордным паказчыкам продажаў у месяц, – расказалі на прадпрыемстве. – Лідарамі продажаў у студзені-траўні сталі кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю 110-130 т (40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму паставак), 2200-240 т (18 працэнтаў) і 45 т (11 працэнтаў). У 1,5 раза вырас паказчык сумарнай грузападымальнасці кар’ерных самазвалаў”.

ААТ „БелАЗ” – кіруючая кампанія холдынга „БелАЗ-Холдынг” – буйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, што прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах. Па выніках 2017 года БелАЗ займае другі радок у рэйтынгу вытворцаў кар’ернай тэхнікі па аб’ёмах рэалізацыі кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці.

belta.by