Белгазпрамбанк страціў актывы амаль на 500 млн рублёў
Справаздача Белгазпрамбанка за тры кварталы паказвае, што актывы ацэньваюцца прыкладна ў 3,6 млрд рублёў, тады як годам раней сума была звыш 4,1 млрд. Розніца — больш чым у 491 млн.

У тым ліку ў банка крэдытны партфель скараціўся да 1,95 млрд (было амаль 2, 2 млрд). Але прыбытак павялічыўся з 44,6 млн да 65,3 млн рублёў.
Як адзначае Office Life, у 2020 годзе банкам кіраваў Віктар Бабарыка, які пакінуў гэтую пасаду праз удзел у перадвыбарчай прэзідэнцкай гонцы.
Пасля гэтага ўлады Беларусі пачалі маштабную праверку банка, пры гэтым змяніўшы яго кіраўніцтва. Замест яго банкам кіравала экс-кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова. У гэтым годзе яна таксама пайшла з пазіцыі топ-менеджара. Яе змяніла Ірына Патапава, якая да гэтага часу знаходзіцца ў статусе выконваючай абавязкі.
