„Белкаапсаюз” мае намер напаіць кітайцаў фруктова-ягадным віном



«Белкаапсаюз» пашырае рынкі збыту. У Кітай пачаліся пастаўкі фруктова-ягадных вінаў. Пра гэта заявіў старшыня арганізацыі Алег Мацкевіч у эфіры СТБ.

«Так, мы сталі сыходзіць з рынка бліжэйшых суседзяў, з Літвы, Польшчы, Латвіі, куды дзікаросы адгружалі, ягады: чарніцы, брусніцы, буякі. Пачалі больш працаваць з Расеяй і Кітаем. У Расею мы грузілі, мусіць, адразу ў шэсць рэгіёнаў усяго, цяпер грузім у 18. Ёсць такія вобласці, у якіх першы квартал – гэта ў 8 разоў. Напрыклад, Ленінградская, Цюменская. У чатыры разы – у Ліпецкую вобласць. У два разы – у Санкт-Пецярбург. Працуем па ўсіх напрамках. І, самае галоўнае, Кітай. Кітай – гэта, вядома, цяжкаўваходны рынак, але ён такі перспектыўны і адчувальны па кошце », – сказаў ён.

«Здавалася б, Кітай і фруктова-ягаднае віно беларускае. Хто б мог падумаць. Але мы першы пробны кантэйнер для іх зрабілі. Яны яго прадэгуставалі, зрабілі своеасаблівую бутэльку, налепку, корак», — адзначыў Мацкевіч.

Паводле слоў Мацкевіча, спажыўкааперацыя таксама разлічвае на абыход абмежаванняў у гандлі з Літвой.