У Белаазёрску ліквідуюць фабрыку «Белкельме»



У Белаазёрску ліквідуюць фабрыку спартовага абутку «Белкельме». Пададзена заява самім прадпрыемствам –даўжніком ў Эканамічны суд Берасцейскай вобласці аб прызнанні “Белкельме” банкрутам.

Рабочыя пасля звальнення з “Белкельме” уладкаваны на  абутковае прадпрыемства “Вердымар”. Яго арганізаваў віцебскі холдынг “Марко”, кажа адна са старэйшых работніц “Белкельме”:

 „Белкельме” засталася толькі гандлёвая марка. Працягваюць працаваць толькі работнікі крамаў, адзін чалавек на складзе, не ведаю, хто застаўся з кіраўніцтва. Амаль усе рабочыя перайшлі на “Вердымар”.

Беларуска-іспанская фабрыка па вытворчасці спартовага абутку  адкрылася ў 1995 годзе. Яе заснавальнікам стаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, іспанкая  кампанія Kelme International і Бабруйскі скураны камбінат.

Беларускае Радыё Рацыя