’’Белкельме’’ перайшоў на 4-дзённы працоўны тыдзень



Прадпрыемства ’’Белкельме’’ на Берасцейшчыне скарачае заробкі і пераходзіць на чатырохдзёнку. Пасля выбараў працоўныя чакаюць далейшага пагаршэння сітуацыі, – выказвае меркаванне старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў. Да яго звярнуліся працаўнікі прадпрыемства, паколькі былі парушаныя іх працоўныя правы:

На заводе “Белкельме” назіраецца падзенне заробкаў. Заробкі значна ўпалі, пачыная з траўня. Калі казаць на сённяшні дзень, у траўні гэта было 2.5-3 мільёны рублёў, то з пераходам на скарочаны працоўны тыдзень заробкі складаюць каля 2-х мільёнаў.

Агулам на прадпрыемстве працуе каля трох соцен чалавек, частка з іх за апошні месяц атрымала крыху больш за 1 мільён 200 тысяч рублеў, па гэтай жа прычыне вымушаны былі ісці ў адпачынак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота redprice.by