„Беллегпрам” прапануе вынесці сэканд-хэнды з буйных гарадоў



„Беллегпрам” прапаноўвае ўрэгуляваць працу крам сэканд-хэнд, заявіла старшыня канцэрна Таццяна Лугіна ўвечары 1 сакавіка ў эфіры праграмы „Тыдзень” на тэлеканале СТВ.

„З гэтым кірункам дзейнасці не так проста разабрацца, — сказала яна. — На 78 млн долараў было завезена тавару па катэгорыі сэканд-хэнд па 2019 годзе. Гэта, вядома, вялікая дастаткова лічба”.

Лугіна нагадала пра тое, што канцэрн ужо прапаноўваў закрыць такія крамы. Паводле яе слоў, „Беллегпрам” і надалей будзе прапаноўваць „нейкае рэгуляванне гэтага віду гандлю”. „Калі не закрыць іх, то вынесці з абласных цэнтраў, буйных гарадоў, з цэнтральных вуліц. Мы — за сумленную канкурэнцыю. Калі нашы прадпрыемствы вытрымліваюць усе патрабаванні тэхрэгламентаў, мы правяраемся на ўсе паказчыкі бяспекі адзення, хочацца, каб на рынку ўсе так працавалі”, — патлумачыла Таццяна Лугіна.

Гаворачы аб працы канцэрна ў мінулым годзе, яна паведаміла, што заработная плата ў сярэднім па галіне склала 670 рублёў, экспарт — каля 94% да ўзроўню 2018 года. Як адзначыла Лугіна, „прасела” Расея, дзе канцэрн страціў каля 20% сваёй долі. У той жа час павялічыўся экспарт у Еўразвяз (на 0,6%) і ў краіны далёкай дугі (на 0,5%).

belapan.by