„Белнафтахім” анансаваў чарговае падвышэнне рознічных цэн на паліва
„Белнафтахім” абвясціў пра чацвёртае за гэты год падаражанне аўтамабільнага паліва.
Падвышэнне цэн традыцыйна складзе адну капейку, вынікае з паведамлення канцэрна.
З 23 лютага рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС складуць: на АІ-92-К5-Еўра — 1,74 рубля за літр, АІ-95-К5-Еўра — 1,84 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,06 рубля, дызпаліва — 1,84 рубля.
„З улікам росту сусветных каціровак нафты канцэрн „Белнафтахім” працягвае рэалізацыю цэнавай стратэгіі па індэксацыі гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты”, — адзначаецца ў рэлізе.
Раней цэны павышаліся 20 і 27 студзеня, а таксама 16 лютага.
Паводле разлікаў Мінфіна, у 2021 годзе паліва падаражэе на 6%.
Фота: vitvesti.by