„Белнафтахім” гатовы павялічыць пастаўкі нафты ва Украіну
Беларусь гатова павялічваць пастаўкі нафты ў суседнія краіны, у тым ліку ва Украіну, заявіў журналістам намеснік старшыні канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Бунакоў 10 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў.
„У нас ёсць патэнцыял для павелічэння паставак, — сказаў ён. — Мы разлічваем, што будзем канкураваць нядрэнна на бліжэйшых рынках. Лічбы вам ніхто не назаве, таму што любыя пакупкі тавараў — гэта пэўныя конкурсы і ўмовы і перамоўны працэс”.
Адказваючы на пытанне аб магчымасцях альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусі, Бунакоў сказаў, што ёсць „вельмі шмат варыянтаў па лагістыцы”.
„Мы займаемся альтэрнатыўнымі пастаўкамі, але казаць пра якія вынікі… Мы займаемся, трымаем руку на пульсе. Калі будзем бачыць, што ў нас ёсць больш пераважныя варыянты з пункту гледжання эканомікі, мы будзем разглядаць іх. Дзеянні будуць, калі будзе эканамічная эфектыўнасць”, — сказаў прадстаўнік канцэрна.
belapan.by