„Белнафтахім” пачне разводзіць свіней
Канцэрн плануе выдаткаваць 18 мільёнаў еўра на будаўніцтва свінакомплекса ў Рэчыцкім раёне. Чакаецца, што на комплексе будуць вырошчваць да 24 тысяч свіней у год, а даглядаць за імі будуць спецыялісты перадавой гаспадаркі Гомельскай вобласці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства „Агракамбінат Холмеч”, паведамляе прэс-служба „Белнафтахіма”.
Будаўніцтва плануюць завяршыць ужо да канца наступнага года. Прыгадаем, што ў гэтым годзе кіраўнік дзяржавы ўжо не раз казаў чыноўнікам пра неабходнасць як мага хутчэй аднавіць пагалоўе свіней.