«Да 13 верасня «Белнафтахім» спыніў прапампоўку па магістральным нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку на Будкавіцы і Фенешлітке, запусціўшы яе ў рэверс з-за прыёму партыі нафты па нафтаправодзе «Адэса — Броды» на тэрыторыю Беларусі», — сказаў ён.
Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей дзеліцца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.
У „Белнафтахіме” пракаменціравалі для БЕЛТА гэту інфармацыю. „Ніякай экстраннасці няма. Усё штатна і ўзгоднена ў рамках плана графіка прапампоўкі нафты, без урону для прапампоўкі неабходных аб’ёмаў у напрамку Венгрыі”. У „Белнафтахіме” таксама ўдакладнілі, што па нафтаправодзе Адэса – Броды прымаецца нафта ў рамках доўгатэрміновых кантрактаў з азербайджанскімі партнёрамі.