„Белнафтахім”: Цэны не растуць, а змяняюцца
25 лютага каля будынка канцэрна ў Менску сабраўся натоўп людзей, незадаволеных ростам цэн на паліва.
Як піша AUTO.TUT.BY, да людзей выйшла кіраўніцтва канцэрна. Днём раней беларускі блогер Уладзімір Цыгановіч запісаў відэазварот і выклаў яго на YouTube. У звароце ён заклікаў сабрацца каля «Белнафтахіма» і спытаць у яго кіраўніцтва, чаму растуць цэны і калі гэта спыніцца. Размова праходзіла на вуліцы і была эмацыйнай.
Намеснік старшыні канцэрна Уладзімір Сізоў тлумачыў, што прынятая стратэгія плаўнага змянення цэн на нафту.
«Мы змяняем цэны толькі дзеля таго, каб забяспечыць станоўчую рэнтабельнасць», – адзначыў Сізоў. З ім не пагаджаліся прысутныя. Блогер Цыгановіч у прыватнасці падрыхтаваў лічбы і даводзіў, што кошт бензіну расце неабгрунтавана.
Беларускае Радыё Рацыя