„Белнафтахім” заключае кантракты з вялікімі нафтавымі кампаніямі РФ
Канцэрн „Белнафтахім” заключае кантракты з расейскімі вялікімі нафтавымі кампаніямі і некаторымі іншымі, аб’ём закантрактаванай сыравіны на красавік набліжаецца да 2 млн т. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар „Белнафтахіма” Аляксандр Цішчанка.
„Паступова выходзім і набліжаемся да тых аб’ёмаў у памеры 2 млн т, якія запланавалі. Працуем па заключэнні кантрактаў на красавік з „вялікай пяцёркай” („Раснафта”, „Татнафта”, „Сургутнафтагаз”, „Лукойл”, „Газпрам нафта”) і невялікімі кампаніямі, з якімі раней узаемадзейнічалі, уключаючы структуры „Сафмар”, – расказаў Аляксандр Цішчанка.
Такім чынам, пастаўленыя задачы па забеспячэнні работы нафтаперапрацоўчага комплексу вырашаюцца. „Стварэнне запасаў, забеспячэнне ўнутранага рынку, экспарт, альтэрнатыўныя пастаўкі – па ўсіх пазіцыях працуем, як і было запланавана”, – адзначыў прэс-сакратар.
Як паведамлялася, пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расеі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Беларусь палічыла немэтазгодным плаціць прэміі расейскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб’ёмах. У красавіку пастаўкі ад вялікіх НК адноўлены. Як тлумачыў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, расейскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі, частку прэміі кампенсуе расейскі ўрад з дапамогай міжбюджэтных разлікаў. У красавіку Беларусь чакае з РФ 2 млн т нафты.