„Белпошта” падвышае тарыфы на перасылку міжнародных адпраўленняў



„Белпошта” павялічвае тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства. „З 15 лютага нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага пісьма, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек”, – удакладнілі ў „Белпошце”.

У сярэднім падвышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 працэнтаў. Змяненні не закрануць паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны. Усе змяненні будуць актуалізаваны 15 лютага на сайце „Белпошты” ў раздзеле „Тарыфы”.

belta.by