Белстат канстатуе змяншэнне экспарту беларускіх тавараў у Расею



Валавы унутраны прадукт упаў на 3 працэнты а экспарт зь Беларусі на чвэрць. Белстат апублікаваў вынікі працы беларускай эканомікі за першае паўгоддзе 2015 году.

Большасць паказнікаў справаздачы адзначаюць пагаршэнне макраэканамічных паказнікаў гаспадаркі і гэта ня проста лічбы, бо глыбіню крызісу адчувае перадусім насельніцтва Беларусі адзначыў у нашым эфіры беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

– Гэта людзі адчуваюць па сваіх заробках, гэта крызіс выплатаў, няпоўная загрузка на прадпрыемствах. На складах шмат прадукацыі, а калі прадукцыя распрадаецца, то часта па коштах больш нізкіх. Сітуацыя пагоршылася і па натуральных паказніках не толькі па макрапаказніках. Мы бачым, што аб’ём вытворчасці падае асабліва ў апрацоўчай прамысловасці – не там, дзе сыравіна, а там, дзе абсталяванне, мікраэлектроніка і гэта далей.

Дадзеныя Белстату канстатуюць змяншэнне экспарту беларускіх тавараў у Расею, якая перажывае глыбокі крызіс звязаны з санкцыямі Захаду і рэзкім падзеннем сусьветных коштаў на нафту.

 Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя