Белстат: Медыянная зарплата ў лістападзе 2018 года склала 751,1 рубля



Медыянная зарплата ў лістападзе 2018 года ў Беларусі склала 751,1 рубля, вынікае з дадзеных Белстата.

Медыянная зарплата — гэта паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры „зарплатнага шэрагу” і дзеліць яго на дзве роўныя часткі — з заработнай платай вышэйшай і ніжэйшай за медыянную (50% работнікаў маюць заработную плату меншую за гэтае значэнне і 50% работнікаў — большую). Яна вымяраецца раз на паўгода.

Як паведамлялася, намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у лістападзе склала 994 рублі. Такім чынам, медыянная зарплата ніжэйшая за сярэднюю на 24,4%.

У сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы медыянная зарплата склала 576,4 рубля (сярэдняя — 707,3), у прамысловасці — 874,7 (1.110,7), транспарце — 892,3 (1.056,5), будаўніцтве — 919,6 (1.103), рознічным гандлі — 660,1 (837,2), ахове здароўя — 645,3 (790,2), адукацыі — 568,5 (696,9).

Максімальная медыянная зарплата ў супрацоўнікаў, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі, — 2.924,7 (3.913,6), мінімальная — у работнікаў, звязаных з творчасцю, забавамі і адпачынкам, — 518,4 (738,5).

belapan.by