Белстат назваў, колькі беларусаў выязджае на заробкі за мяжу



Па дадзеных дзяржаўнай статыстыкі, гастарбайтараў стала больш на 20 з лішнім тысяч.

Такія дадзеныя прыводзяцца ў зборніку Белстата «Беларусь у лічбах, 2018».

Калі ў 2014 годзе за межамі краіны працавалі 62,2 тысячы чалавек, то ў мінулым – 83 тысячы (з іх 83,9% працавалі ў Расеі).

Беларусы на форумах у гэтыя лічбы не вераць:

«У Расеі іншая статыстыка па беларускіх гастарбайтэрах ».

«Белстат падключыўся. Вось проста ўсе ўзялі і распавялі статыстыцы, куды паехалі працаваць. Ну, каб потым сумленна аддаць свае заробленыя цяжкасцю грошы сацыяльнай дзяржаве ».

«На заробкі !? Ужо сем’ямі валяць, таму як будучым пакаленням не бачаць перспектыў да нармальнага існавання. Бабка мая на пенсіі (90 гадоў) і тое падумвае, куды б зваліць ад добрага жыцця ».

gazetaby.com

Фота КP.by