Белстат назваў сярэднюю зарплату па краіне



Белстат апублікаваў сярэднюю зарплату па Беларусі. Па звестках ведамства, у жніўні яна знізілася пасля доўгага росту на 8,5 руб. У менчукоў зарплаты падаюць другі месяц запар.

Сярэдні заробак да выліку 13% падаткаў і 1% у ФСАН склаў 1463,2 руб, паведамляе Белстат. Нагадаем, сярэдняя зарплата ў ліпені склала 1471,7 руб, у чэрвені – 1433,4 руб, а ў траўні – 1419,6 руб. Праўда, пасля выліку ўсіх падаткаў з сярэдняй жнівеньскай зарплаты застанецца ўсяго 1258,2 руб.

Менчукі зноў атрымалі больш за ўсіх – 2016,6 руб, а жыхары Магілёўскай вобласці зноў у канцы спісу з заробкам у 1200 руб. Пры гэтым заробак менчукоў падае другі месяц запар. У ліпені ён ўпаў на 30 рублёў і склаў 2023,3 руб, а ў жніўні стаў менш яшчэ на 6,7 руб.

Літаральна на днях чыноўнікі спрагназавалі сярэднюю зарплату на 2022 год – 1551 рубель. Якім чынам прыйшлі да гэтай лічбы, не ўдакладняецца.

Onliner.by