Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг



Белстат засакрэціў інфармацыю пра экспарт тавараў і паслуг, у тым ліку ІТ-паслуг.

Фота: mfa.gov.by

Звесткі па відах экспарту публікаваліся ў зборніку Белстата пра сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Але ў зборніку, апублікаваным 27 чэрвеня, статыстыка за студзень-красавік адсутнічае, піша devby.io.

Засталіся толькі агульныя дадзеныя па экспарце і імпарце паслуг (за студзень–красавік), інфармацыя пра знешні гандаль па рэгіёнах (Расея, СНД,) і дадзеныя пра знешні гандаль паслугамі па абласцях і Менску.

У Галоўным упраўленні статыстыкі знешняга гандлю Белстата журналістам адказалі сцісла: „Без каментароў”.

Беларускае Радыё Рацыя