„Белтэлекам” павялічвае тарыфы на інтэрнэт
„Белтэлекам” паведамляе, што з 1 студзеня ў Беларусі вырастуць тарыфы на інтэрнэт.

Павышэнне складзе ў сярэднім 4%.
Падаражэюць таксама міжнародныя тэлефанаванні, паслугі тэлебачання ды іншыя паслугі электрасувязі — у сярэднім на 5%.
Павышэнне тарыфаў найперш анансавалася на 1 лістапада, але пасля гэтага двойчы пераносілася.
