„Белтэлекам” павышае тарыфы на некаторыя паслугі



РУП „Белтэлекам” 25 студзеня павысіць тарыфы на некаторыя паслугі.

„З 25 студзеня 2020 года ў межах зацверджанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2020 год індэкса спажывецкіх цэн плануецца павысіць кошт шэрагу паслуг РУП „Белтэлекам”, — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Так, тарыфы на доступ у інтэрнэт павысяцца ў сярэднім на 2,5%.

Кошт найбольш папулярнага ў абанентаў пакета паслуг „ЯСНА 100” павялічыцца на 33 капейкі ў разліку на адну паслугу.

„Кампанія „Белтэлекам” заўсёды прытрымлівалася палітыкі стрымлівання росту цэн на паслугі электрасувязі шляхам зніжэння выдаткаў. Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаванага на 2020 год індэкса росту спажывецкіх цэн у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці паслуг электрасувязі на ўзроўні 2019 года, — растлумачылі на прадпрыемстве. — Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці паслуг электрасувязі залежыць магчымасць развіцця інфраструктуры, правядзенне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці паслуг электрасувязі, забяспячэнне бяспекі інфармацыі, адпаведна, і павышэнне якасці паслуг электрасувязі, якія аказваюцца спажыўцам”.

Змяненне кошту не закране рэгуляваныя тарыфы на паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі прадастаўлення доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку доступу да інтэрнэту для аператараў электрасувязі, паслугі хостынгу, відэакантролю і інш.

belapan.by