Бензін у Беларусі традыцыйна вырас па цане на капейку
У Беларусі з 2 чэрвеня чарговы раз змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе «Белнафтахім». Цяпер, да прыкладу, цана 92-га бензіну складзе 1,58 руб., 95-га – 1,69 руб.
Папярэднім разам цэны на паліва павялічваліся 26 траўня, таксама на 1 капейку. З пачатку года гэта ўжо 15-е падаражанне. „Белнафтахім” тлумачыць такую меру ростам кошту нафты на сусветным рынку. Прытым, паводле дадзеных „Белнафтахіма” на 24 траўня, цана бензіну і дызельнага паліва ва Украіне на 40—48%, а ў Прыбалтыцы і Польшчы — на 58—80% вышэйшая, чым у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя