Берасцейшчына: 2 вакансіі на 1 беспрацоўнага



Па дзве вакансіі на аднаго беспрацоўнага прапануецца на Берасцейшчыне. Абласны цэнтр занятасці прапануе звыш 8 тысяч працоўных месцаў, 70% з іх прыходзіцца на гарадскую мясцовасць, распавёў берасцейскі праваабаронца Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей:

– Адна прычына – гэтыя вакансіі нізкааплатныя, таму людзі і не хочуць працаваць. У вёсках карціна іншая. Нядаўна мы наведалі Мікашэвічы, Давыд-Гарадок – там вялізны працэнт беспрацоўных, але выжываюць яны толькі дзякуючы таму, што ў дадзеным рэгіёне ёсць прадпрымальнікі, якія вырошчваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, і людзі ў іх працуюць.

Праваабаронца перакананы, што ніхто не хоча ісці на такія працы, паколькі ў большасці выпадкаў прапануюцца нізкія заробкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце