Берасцейскі бізнес перажывае не лепшыя часы
Берасцейскі бізнес перажывае не лепшыя часы ў сувязі з эпідэміяй каронавіруса.
Часткова эканоміка Берасця была завязана на краіны-суседкі, чые межы апынуліся зачыненымі, да таго ж спад назіраецца па прычыне збяднення насельніцтва:
– Першая сфера, якая найбольш пацярпела ад пандэміі – гэта турызм. Большасць фірмаў закрылася да моманту, пакуль у іншых краінах не адбудзецца значнае змякчэнне каранцінных мераў.
Другая сфера — гэта грамадскае харчаванне. Частка кропак ужо зачынілася, частка — сышла на вымушаныя вакацыі, а некаторыя працуюць выключна дзеля захавання калектыва, але з мінімальнымі прыбыткамі.
Сур’ёзная перашкода — немагчымасць закупкі і продажу тавару за мяжу. Крамы проста распрадаюць тавары, якія паспелі закупіць яшчэ да крызісу і эпідэміі ды спадзяюцца, што праз некалькі месяцаў усё можна будзе аднавіць.
У першую чаргу прадстаўнікі берасцейскай бізнес-супольнасці разлічваюць самі на сябе. Паколькі ніякіх захадаў з боку ўладаў на лакальным узроўні фактычна не было прадпрынята.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце