Берасцейскія ІП-эшнікі спрабуюць выжыць
Берасцейскія прадпрымальнікі адмаўляюцца каментаваць сітуацыю з наяўнасцю сертыфікатаў. Яны сцвярджаюць, што праблема вырашана, аднак наколькі такі бізнэс будзе прыбытковы, пакуль не ведаюць. Дробныя бізнэсоўцы распавялі пра тое, як ім працуецца ў межах дэкрэту №222:
– Нічога не магу вам сказаць. Бяру беларускі тавар з дакументамі. У лютым закупілі і да гэтага часу прадаём. Вельмі дорага з дакументамі.
– У нас тут была адна мадам. Яна дала інтэрв’ю. Затым у яе было шмат праблем. Адкуль – не зразумела.
– Мы бяром тавар з Гародні. Там усё ёсць – і сертыфікаты, і накладныя. Усё ёсць. Яны бяруць оптам, а мы ў іх бярэм мелкім оптам. І так паціху працуем.
Большасць прадпрымальнікаў ўстрымліваюцца ад каментароў, так як лічуць, што імі можа зацікавіцца падаткавая і ўпэўненыя ў тым, што пакуль яны маўчаць – будзе магчымасць працягваць працу.
Беларускае Радыё Рацыя