Берасцейскія ІП пакуль не вярнуліся на рынкі
Працуюць – адзінкі. Астатнія – чакаюць зменаў у заканадаўстве і ладзяць з перыядычнасцю ў некалькі дзён сходы. Такія мерапрыемствы пакуль не маюць вынікаў. Мясцовая ўлада на дыялог не ідзе. Прадпрымальнікі, якіх удалося сустрэць на рэчавым рынку, распавялі пра свой настрой:
– Ніякіх размоваў з мясцовымі ўладамі не было, не помню такога. Нічога добра не з’явілася і не змянілася. Рынкі па-ранейшаму пустыя, людзі ў шоку заходзяць і ў шоку выходзяць.
– Мы за тое, як гаворыцца: беларусы – мірныя людзі, мы не гатовыя недзе хадзіць і выказваць пратэст, мы хочам проста ціха-мірна працаваць для таго, каб неяк жыць, бо, паглядзіце, што ў свеце робіцца, таму мы за тое, каб працаваць і плаціць падаткі.
Частка берасцейскіх прадпрымальнікаў ужо маюць на руках сертыфікаты на прадукцыю або набываюць яе ў суседнім горадзе – Гародні. Яшчэ адна частка ІП чакае адмены абавязковай сертыфікацыі і не збіраецца выходзіць на працу да 25 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by