Берасцейскія ІП патрабуюць адмяніць указ №222
Зварот з патрабаваннем адмяніць указы №№222 і 48 перадалі мясцовым уладам берасцейскія прадпрымальнікі. Яны просяць чыноўнікаў разглядзець магчымасць далейшай працы малога бізнеса і ўвесці мараторый на праверкі, паколькі гэтыя дакументы паралізавалі працу бізнесоўцаў. Прадпрымальнікі ўпэўненыя, улада павінна прыслухацца да грамадзян:
– Калі б улады вялі з намі дыялог, то сітуацыя была б іншай. За што нас яшчэ можна аштрафаваць? Хіба што за паветра.
Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі ў сваім звароце просяць вярнуць ім магчымасць наймаць працаўнікоў не з ліку блізкіх сваякоў, працаваць па адзіным падатку без падвышаных каэфіцыентаў, разгледзець пытанне аб выплаце абавязковых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за фактычна адпрацаваны час ды шмат чаго іншага.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
