Берасцейскія ІП рынку „ЦУМ” правялі сход
На сустрэчы прадпрымальнікі абмеркавалі стан свайго бізнесу і сітуацыю вакол 222-га ўказу прэзідэнта аб абавязковай сертыфікацыі тавару. Прадпрымальнікі не хочуць канфрантацыі з уладамі, аднак будуць адстойваць свае правы і хочуць быць пачутымі.
– Пакуль нічога не зменіцца, ніхто не выйдзе. Таму што няма сэнсу выходзіць. Кожны ідзе на працу, каб зарабляць. Людзі не ідуць на працу, бо разумеюць, што не заробяць нічога. Таму што дзяржава забярэ ўсё.
– Пакупніцкі попыт з новага году, канешне, зменшыўся ў параўнанні з тым, які быў да новага году, таму што да новага году прадпрымальнікі распрадавалі рэшткі свайго тавару па сімвалічных коштах. Так, людзі зараз прыходзяць, яны цікавяцца, але на такой пустаце што можна людзям прапананаваць.
Прадпрымальнікі прынялі рашэнне, што да 25 студзеня яны не будуць пачынаць сваю працу. Менавіта ў гэты дзень пройдзе чарговы форум прадпрымальнікаў у Менску, дзе будзе прынята рашэнне, як дзейнічаць далей.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота tut.by