Берасцейскія прадпрымальнікі не спяшаюцца вяртацца да працы
Толькі дзесяць прадстаўнікоў малога бізнесу з некалькіх сотняў гандлююць на рынку ЦУМ у Берасці. Пытанне з іх лёсам так і не было вырашана да 25 студзеня. Далейшай стратэгіі: вяртацца да працы і шукаць сертыфікаты, ладзіць акцыі пратэсту або шукаць іншы занятак, — пакуль не існуе, — распавялі прадпрымальнікі:
— У такім становішчы, як цяпер, прадпрымальнікі яшчэ ніколі не былі.
— Я мяркую, што цяпер у нашай краіне няма куды ісці працаваць, асабліва тым, хто працаваў прадпрымальнікамі на рынку. У выніку, прадпрымальнікі ўсё ж сядуць і будуць шукаць тавары з дакументамі.
— Пакупнікоў няма. Калі б рынак працаваў хоць на 50 % тады б людзі хадзілі, а на рынку працуюць дзесяць чалавек. Адпаведна людзі не прыходзяць і нічога не купляюць. Закрывацца і ўсё. Ніхто ж не будзе стаяць проста так. Няма сэнсу.
Прадпрымальнікі, якія працягнулі гандляваць з сертыфікатамі на рынку, упэўненыя, што іншыя таксама вернуцца да працы, але праз нейкі час, калі знойдуць механізм атрымання неабходных дакументаў або пяройдуць на продаж беларускіх тавараў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце