Берасцейскія прадпрымальнікі з 1 студзеня не працуюць



Берасцейскія прадпрымальнікі заяўляюць, што з 1 студзеня не выйдуць на працу. Роўна месяц застаўся да ўступлення ў сілу абавязковай сертыфікацыі тавараў для беларускіх бізнесоўцаў, якія гандлююць на рэчавых рынках. Прадстаўленне сертыфікатаў ад расейскіх пастаўчыкоў – гэта нерэальная задача, паколькі такіх папер не існуе, – сцвярджаюць прадпрымальнікі:

– На такіх умовах, якія нам прапануюць, мы не зможам працаваць. Дзе браць тавар? Нам прапануюць беларускі, які ва ўсіх магазінах ляжыць нікому не патрэбны.

– Мы з 1 студзеня працаваць не зможам, бо не ведаем, што нас чакае. У людзей застаецца шмат тавара, і што яго проста так падарыць дзяржаве?

На 1 студзеня берасцейскія прадпрымальнікі пакуль не плануюць акцый пратэсту. Яны адзначаюць, што проста ўсе разам пойдуць станавіцца ў чаргу ў цэнтр занятасці і чакаць зменаў сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце